Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Столінскі раён

Васіль Мікалаевіч Марэйка нарадзіўся 15 ліпеня 1948 г. у г. Давыд-Гарадку Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 2 адпрацаваў год у давыд-гарадоцкай «Райсельгастэхніцы», затым паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна.

Юрый Пятровіч Сергіенка нарадзіўся 1 сакавіка 1938 г. у в. Новы Радзін Камарынскага раёна Гомельскай вобласці. У 1947 г. бацькi пераехалi на сталае жыхарства ў г. Столін Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. З дзяцiнства Юрый захапляўся маляваннем. Займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва ў выдатнага педагога Юстафа Высоцкага. Ужо ў адзінаццацігадовым узросце прайшла яго першая персанальная выстава ў Мінску.

Пачынаючы з Крэўскай уніі (1385) на беларускіх землях пачалі шырока будавацца касцёлы. У новых палітычных умовах працягвалася паланізацыя і акаталічванне беларускага народа. Спачатку націску падвергліся феадалы, якія пераходзілі з праваслаўя ў каталіцтва, баючыся страціць свае высокія пасады.

Майсей Цярэнцьевіч Лазнуха нарадзіўся 26 жніўня 1883 г. у в. Беражное Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1904 г. быў прызваны на ваенную службу. Служыў матросам на Балтыйскім флоце. Захапіўся ідэямі класавай барацьбы, уступіў у партыю бальшавікоў.

У г. Давыд-Гарадку Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) на старой базарнай плошчы, на якой ў далёкім мінулым былі праваслаўныя могілкі, у 1906 г. была ўзведзена капліца ў гонар Аляксандра Неўскага. У гэты час у Давыд-Гарадку дзейнічалі Свята-Георгіеўская (1724) і Свята-Васкрасенская (1842) цэрквы. На 1907 г. у горадзе 13 217 жыхароў.

У ліпені 1944 г. на Беларускае Палессе прыйшло доўгачаканае вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак мірнае жыццё ўсталёўвалася з вялікімі цяжкасцямі. Па-ранейшаму не сціхалі стрэлы, гарэлі хаты мясцовых жыхароў, гінулі актывісты, партыйныя, савецкія і гаспадарчыя работнікі. У лясах хаваліся рознага роду антысавецкія фарміраванні і проста бандыты. Сярод іх сустракаліся былыя фашысцкія памагатыя, а таксама пакрыўджаныя сталінскімі рэпрэсіямі і прымусовай калектывізацыяй.

Уладзімір Васільевіч Уродніч нарадзіўся 22 мая 1942 г. на хутары Лучкі паблізу в. Вялікія Арлы Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Яго бацька, Васіль Мікалаевіч Уродніч, быў у партызанах, загінуў у баю ў лістападзе 1943 г. Дзяцінства Валодзі было азмрочана вайной і цяжкімі пасляваеннымі нягодамі. Яго выхоўвалі маці і дзед. Хлопчыкам спрабаваў свае сілы ў малюнку, захапленне перайшло ў непахіснае рашэнне вучыцца жывапісу.

Мікалай Паўлавіч Бразоўскі нарадзіўся 3 верасня 1937 г. у г. Давыд-Гарадок Столiнскага павета Палескага ваяводства (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці). Пасля Вялікай Айчыннай вайны да 1954 г. вучыўся ў сярэдняй школе № 1, затым працаваў рабочым і працягваў вучобу ў вячэрняй школе, якую скончыў у 1957 г. Паступіў у Рыжскае мараходнае вучылішўча. Закончыў двухгадовую школу каманднага саставу рачнога флоту ў г. Пінску. Працаваў на суднах марскога і рачнога флоту СССР.

Ігар Уладзіміравіч Луцкі нарадзіўся 31 кастрычніка 1972 г. у г. Століне Брэсцкай вобласці. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў в. Белавуша Столінскага раёна, дзе яго бацька працаваў галоўным інжынерам калгаса «Перамога». Закончыў Белавушскую сярэднюю школу з сярэбраным медалём (1989). У 1994 г. закончыў факультэт радыёфізікі і электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Андрэй Міхайлавіч Самсон нарадзіўся 30 кастрычніка 1932 г. у г. Давыд-Гарадок Столінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сям’і. З маленства Андрэю давялося дапамагаць бацькам па гаспадарцы. У 1944 г. яго бацьку, Міхаіла Васільевіч Самсона, прызвалі ў Чырвоную армію, з фронта вярнуўся інвалідам (у калене застаўся асколак). Андрэй вельмі хацеў вучыцца, у школе быў адным з лепшых вучняў. Закончыў сярэднюю школу № 1 г. Давыд-Гарадка (1950).

Старонка 3 з 11